У Кіеве каля помніка Жызьнеўскаму зладзілі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ФОТА

  • Паўло Зубʼюк

Беларускія актывісты у Кіеве зладзілі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася ля «народнага» помніка Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага.

Маладыя людзі запалілі сьвечы у гонар усіх беларусаў, загіблых ад рук таталітарных рэжымаў. Таксама былі зачытаныя прозьвішчы людзей, страчаных у гэты дзень у 1937 годзе і верш Анатоля Сыса «Адпусьціце мяне, Курапаты!»

Бліжэйшым часам, на Дзяды, актывісты плянуюць арганізаваць прыбіраньне і ўпарадкаваньне помніка Жызьнеўскаму.