Афіякатастрофа ў Эгіпце. Ратавальнікі чуюць галасы людзей з-пад абломкаў

Траекторыя палёту абрываецца над Сынайскай паўвыспай

Са спасылкай на прадстаўнікоў эгіпецкай службы ратаваньня, «РИА Новости» паведамляе, што з-пад абломкаў самалёта чуваць галасы людзей.

«Каманда ратавальнікаў спрабуе дабрацца да сэкцыі самалёта, дзе ёсьць пасажыры, мы спадзяёмся знайсьці жывых пасьля таго, як пачулі галасы», — паведаміў Reuters прадстаўнік ратавальных службаў.

Ратавальнікі ўжо знайшлі месца крушэньня самалёта й пачалі зьбіраць целы загінулых людзей. Авіяляйнэр цалкам разбураны.

Тым часам апублікаваны сьпіс усіх пасажыраў рэйсу Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Гэта 217 чалавек, сярод якіх 17 дзяцей, і 7 членаў экіпажу. Папярэдне паведамляецца, што гэтым рэйсам ляцелі толькі грамадзяне Расеі.

Паводле слоў ратавальнікаў, яны спрабуюць трапіць да сэкцыі самалёта, усярэдзіне якой знаходзяцца пасажыры.