Тацяну Караткевіч не запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі

Тацяна Караткевіч не атрымлівала запрашэньня, паведаміў Свабодзе Андрэй Дзьмітрыеў.

Пятая цырымонія ўступленьня на пасаду Аляксандра Лукашэнкі будзе праходзіць у Палацы Незалежнасьці 6 лістапада.

Сяргей Гайдукевіч прысутнічаў на інаўгурацыі прэзыдэнта пасьля выбараў 2001 і 2006 гадоў.

Мікалай Улаховіч таксама атрымаў запрашэньне, паведаміў БелаПАН.