У Менск зьбіраўся прыехаць галоўны ідэоляг «русского мира» Мікалай Старыкаў. Ён адзін з лідэраў руху «Антымайдан», падтрымлівае палітыку Сталіна і анэксію Крыму, патрабуе расчляненьня Ўкраіны.
Ён меўся выступіць 17 лістапада ў канфэрэнц-залі гатэля «Беларусь» і 15 лістапада ў кнігарні «Дом книги „Светоч“».
Адразу, як толькі зьявілася гэтая інфармацыя, беларускія карыстальнікі сеціва пачалі пісаць скаргі, каб адмяніць гэтыя сустрэчы. Яны заклікалі адмовіць Старыкаву, бо ён падтрымлівае сэпаратыстаў ва Ўкраіне і вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі.
Дарэчы, здаецца, аніхто не піша, што гэты шавініст будзе ў Светач(ы)! Лістуйце туды таксама, нават у першую чаргу! pic.twitter.com/6SKusS8rVc
— Siaržuk Piatroŭski (@srzkptrsk) November 11, 2015
На сайце БелКнігі не працуе форма звароту фізічнай ды юрыдычнай асобаў, таму вось так. pic.twitter.com/ccHfYf9YgY
— Siaržuk Piatroŭski (@srzkptrsk) November 11, 2015
Котики, прошу РТ pic.twitter.com/W0UtTfhYI2
— Юра (@yuri_n_m) November 11, 2015
Ужо на наступны дзень на сайце «Белкнігі» зьявілася інфармацыя, што сустрэча са Старыкавым адменена з «тэхнічных прычын». Наконт гатэля «Беларусь» інфармацыі пакуль няма.