Сустрэча зь Мікалаем Старыкавым адбываецца ў сталічным «Доме Масквы».
«Тут рэальна рускі сьвет. Месцаў не хапае, я сяджу на другім паверсе. Вакол маладыя і падцягнутыя хлопцы, яны прыйшлі самі. Шкадавалі, што не маглі пару разоў ударыць маладафронтаўцаў. Калі Старыкаў сказаў, што паветра стала „чыстым“ пасьля вываду маладафронтаўцаў, заля сапраўды шчыра аплядавала» — распавёў Радыё Свабода Іван Шыла.
На самым пачатку сустрэчы актывісты ўсталі зь месцаў і пачалі скандаваць: «Чамадан! Вакзал! Расія!». Людзі ў цывільным падбеглі да іх, скруцілі і вывелі з памяшканьня. Сустрэча адбываецца ў сталічным «Доме Масквы»
Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыўкраінскімі і антыбеларускімі выказваньнямі, калі справа тычыцца жаданьня славянскіх народаў вырвацца з-пад расейскай апекі.
Ён адзін зь лідэраў руху «Антымайдан», цалкам падтрымлівае анэксію Крыму і расейскую агрэсію ў Данбасе.
На сустрэчы са Старыкавым распаўсюджваюць такую літаратуру. Фота @ivan_shyla pic.twitter.com/5SI8kKofSe
— Радыё Свабода (@svaboda) November 16, 2015
Вельмі шмат пэнсіянэраў прыйшло паслухаць Старыкава. І студэнты, якіх загналі. pic.twitter.com/Il2fWZLfr7
— Радыё Свабода (@svaboda) November 16, 2015
Старыкаву ў Менску пачалі крычаць "Чамадан, вакзал, Расея!". Нейкія вертухаі адразу падбеглі і заламалі беларусаў pic.twitter.com/kBOWkSifcj
— Радыё Свабода (@svaboda) November 16, 2015
#Старыкаў Наўпрост цяпер у Доме Масквы ў Менску. Студэнты прыйшлі на сустрэчу з Мікалаем Старыкавым pic.twitter.com/c2TNeGSCwd
— Радыё Свабода (@svaboda) November 16, 2015