На прэс-канфэрэнцыі ў Стакгольме два пытаньні Сьвятлане Алексіевіч задалі па-беларуску

На прэсавай канфэрэнцыі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч прагучала два пытаньні па-беларуску: ад Радыё Свабода і ад тэлеканалу «Белсат». Першае пытаньне на прэс-канфэрэнцыі задала карэспандэнтка Свабоды Аляксандра Дынько.