Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч расьпісалася на адным з крэслаў у кавярні Нобэлеўскага музэю ў Стакгольме.
Па традыцыі Нобэлеўскія ляўрэаты расьпісваюцца на крэслах у бістро Нобэлеўскага музэю.
У фонд Нобэлеўскага музэю ляўрэаты перадаюць па традыцыі што-небудзь са сваіх асабістых рэчаў. Сьвятлана Алексіевіч перадала музэю свой першы дыктафон, паведамляе Белсат.
Нобэлеўскі музэй у Стакгольме быў адкрыты ў 2001 годзе. Экспазыцыя музэю прысьвечана заснавальніку прэміі, навукоўцу і вынаходніку Альфрэду Нобэлю, а таксама ляўрэатам прэміі пачынаючы з 1901 году.
нобэлеўская традыцыя -падпісаць крэсла #belnobel pic.twitter.com/ivp8HiPUeU
— Belsat TV (@Belsat_TV) 8 декабря 2015