Беларускія турысты палюбілі Эгіпет

Пляж Шарм-эль-Шэйха, Эгіпет, 10 лістапада 2015 году

У 2014 годзе колькасьць турыстаў з нашай краіны, якія наведалі Эгіпет, склала 93.911 чалавек. Гэта амаль удвая болей, калі параўноўваць з 2013 годам.

«Беларусы вельмі любяць адпачываць у Эгіпце. Яны ня толькі на словах, але і на справе падтрымліваюць намаганьні эгіпецкага боку для ўзнаўленьня турыстычнага сэктару эканомікі. У 2014 годзе колькасьць турыстаў з нашай краіны, якія наведалі Эгіпет, склала 93.911 чалавек. Гэта амаль удвая болей, калі параўноўваць з 2013 годам».

Такія дадзеныя прывёў у сваім інтэрвію эгіпецкаму часопісу «Дыпляматыя» амбасадар Беларусі Сяргей Рачкоў, паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Амбасадар падкрэсьліў, што Беларусь ня ўводзіць ніякіх абмежаваньняў для наведваньня Эгіпту сваімі грамадзянамі.