Сьнегаўборачныя машыны выйшлі супраць прадпрымальнікаў, якія мітынгуюць у цэнтры Менску.
Падчас мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы зьявілася некалькі сьнегаўборачных машын, якія зь вялікім шумам езьдзяць па ўсёй плошчы. Сьнегу амаль няма, таму машыны езьдзяць упустую. Людзі вымушаныя адступаць да прыступак.
Усяго на плошчы знаходзіцца каля 10 машын.
#плошча хочуць разганяць сьнегауборачнымі машынамі? pic.twitter.com/9U800yyWX6
— Радыё Свабода (@svaboda) February 22, 2016
#Плошча: Дзесяць машынаў спрабуюць расьсекчы мітынгоўцаў"Праздник к нам приходит, праздник к нам приходит…" pic.twitter.com/luX6BPfRQG
— Радыё Свабода (@svaboda) February 22, 2016
Карэспандэнтка Свабоды пайшла да камунальшчыкаў, якія ганяюць па Плошчы ваду. Людзі ідуць пад машыны! pic.twitter.com/NK1ImyCDg4
— Радыё Свабода (@svaboda) February 22, 2016