Відэарэпартаж зь першага дня абвяшчэньня прысуду Надзеі Саўчанцы

Your browser doesn’t support HTML5

Відэа Reuters

Абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якую абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў і незаконным перасячэньні мяжы, павінна завяршыцца сёньня.

Вырак Саўчанцы складае некалькі сотняў старонак, і за ўвесь панядзелак судзьдзя пасьпеў прачытаць крыху больш за палову.

Абвінавачваньне патрабуе прысудзіць яе да 23 гадоў пазбаўленьня волі. Сама Надзея Саўчанка прысуд не прызнае і ўжо заявіла аб намеры пасьля яго абвяшчэньня аднавіць сухую галадоўку. Яе адвакаты лічаць, што Саўчанка стала ахвярай палітызаванага крымінальнага перасьледу.