CNN: загінулых у Брусэлі 26, параненых — больш за 130

Амэрыканская тэлекампанія CNN паведамляе, што прэм'ер-міністар Бэльгіі назваў сёньняшнія падзеі ў Брусэлі тэрактамі. Таксама тэлекампанія сьцьвярджае, што лік ахвяраў дасягнуў 26, а колькасьць параненых большая за 130 чалавек.