Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна «ніколі не прызнае ні судзілішча над Надзеяй Саўчанкай, ні так званага прысуду».
Україна ніколи - наголошую, ніколи! - не визнає ані судилища Надії Савченко, ані так званого вироку.#FreeSavchenkohttps://t.co/RyhW7Q3rJ0
— Петро Порошенко (@poroshenko) March 22, 2016
Це було ганебне судилище, яке країна-агресор влаштувала проти українського Офіцера, яка боронила свою землю #FreeSavchenko
— Петро Порошенко (@poroshenko) March 22, 2016
На сваёй старонцы ў Твітэры і ў відэазвароце, апублікаваным на прэзыдэнцкім сайце, Пятро Парашэнка нагадаў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у часе сустрэч у Нармандзкім фармаце абяцаў вярнуць Надзею Саўчанку ва Ўкраіну. Прэзыдэнт Украіны выказаў меркаваньне, што надышоў момант выканаць абяцанку. У сваю чаргу Парашэнка заявіў пра сваю гатоўнасьць перадаць Расеі двух расейскіх вайскоўцаў, затрыманых за ўдзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
«Судовае разбіральніцтва іх спраў знаходзіцца на фінальнай стадыі. Адразу пасля іх завяршэньня я гатовы шляхам адпаведных працэдур забясьпечыць іх выезд у РФ. Такі падыход адпавядае пункту шэсьць Менскіх дамоўленасьцяў — аб абмене ўсіх на ўсіх. І гэта павінна быць зроблена неадкладна», — заявіў Парашэнка ў відэазвароце.
Президент Путін під час зустрічей у Нормандському форматі обіцяв повернути Надію Савченко Україні. Настав момент виконати цю обіцянку!
— Петро Порошенко (@poroshenko) March 22, 2016
Я в свою чергу готовий передати в Росію двох російських вояків, затриманих за участь у збройній агресії проти України #FreeSavchenko
— Петро Порошенко (@poroshenko) March 22, 2016
Вірю, що наші спільні зусилля увінчаються успіхом. І Герой України, народний депутат, офіцер ЗСУ повернеться додому #FreeSavchenko
— Петро Порошенко (@poroshenko) March 22, 2016
У Кіеве працягваецца разгляд справы расейскіх вайскоўцаў Яўгена Ярафеева і Аляксандра Аляксандрава, затрыманых на Данбасе леташняй вясной.