Карэспандэнт Свабоды запытаў у Дзьмітрыя Кісялёва, які знаходзіцца ў Менску, ці зьбіраецца ён задаць пытаньне Ўладзімеру Пуціну пра яго датычнасьць да афшорных скандалаў.
Кіраўнік расейскай прапагандысцкай інфармацыйнай кампаніі «Россия сегодня» Дзьмітры Кісялёў адказаў, што ён давярае свайму прэзыдэнту, а адносна яго (Пуціна. — РС) у «панамскіх» дакумэнтах няма нічога. Таму зьвяртацца з такім пытаньнем да Пуціна ён не зьбіраецца.
У дыскусію паміж бел незалежнай прэсай і Кісялёвым уступіў пасол Сурыкаў: Вы нічога ня ведаеце, зьвяртайцеся да нас. pic.twitter.com/iotzW85E3y
— Радыё Свабода (@svaboda) April 7, 2016
Заходнюю журналістыку Кісялёў назваў несумленнай і дадаў, што такіх жа стандартаў прытрымліваецца і Радыё Свабода.
Гендырэктар «России сегодня» Дзьмітры Кісялёў і кіраўнік Мінінфарму Беларусі Лілія Ананіч сёньня адкрылі ў Менску мультымэдыйны прэс-цэнтар «Sputnik Беларусь».
Пляменьнік Кісялёва Сяргей Кісялёў з Нямеччыны прыяжджаў ваяваць ва Ўкраіну."Ваяваў пад Горлаўкай, замкамўзвода". pic.twitter.com/Ycti8w3C3g
— Радыё Свабода (@svaboda) April 7, 2016