У судзе горада Жодзіна 23 траўня прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасьці з прадпрымальнікамі, паведамляе spring96.org.
На 6 удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП). Грамадзкія актывісты і прадпрымальнікі Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Павел Старавойтаў і Міхась Латышаў былі да суду ўзятыя пад варту і правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яшчэ адзін удзельнік мітынгу — Алесь Абрамовіч — па стане здароўя быў адпушчаны да суду дадому. Таксама сёньня будуць судзіць Івана Помаза.
Макаеву прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічынь (10,5 млн беларускіх рублёў), перадае карэспандэнт Свабоды. Абрамовічу — 40 (8,4 млн), Пракаповічу — 25 (5,25 млн), Латышову і Старавойтаву — 15 (3,15 млн).
Павал Пракаповіч пра ўмовы ў Жодзінскім ІЧС : Жудасныя, кармілі 2 разы халоднай ежай, не давалі мыла памыцца. pic.twitter.com/IjQCbdsauS
— Радыё Свабода (@svaboda) 23 May 2016
Актывіст Павал Старавойтаў: Нас пратрымалі 2 дні за кратамі незаконна, казалі - толькі скласьці пратакол. pic.twitter.com/QXmwP1frjc
— Радыё Свабода (@svaboda) 23 May 2016
Пасьля судоў актывісты руху салідарнасьці "Разам" выправіліся ў Барысаў ускласьці кветкі да магілы Юркі Моніча. pic.twitter.com/Cs2Zg67Zus
— Радыё Свабода (@svaboda) 23 May 2016
Падтрымаць актывістаў у Жодзіна прыехала вялікая група актывістаў зь Менску. У іх ліку Павал Севярынец, Мікола Аўтуховіч, Вячаслаў Сіўчык ды яшчэ больш за 10 актывістаў.
***
29 траўня аргкамітэт прафсаюзу «Салідарнасьць» зладзіў на рынку ў Жодзіна мітынг салідарнасьці з прадпрымальнікамі, якія пратэстуюць супраць указу Аляксандра Лукашэнкі № 222. Паводле сьведак, акцыя доўжылася каля 40 хвілін.