Самалёт з Надзеяй Саўчанкай прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». Там яе сустракае прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, а таксама родзічы і журналісты. У расейскім Растове-на-Доне яе на борце сустрэлі прэс-сакратар Парашэнкі Ўладзіслаў Цаголка і намесьнік сьпікера Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка.
Президентський літак з Героєм України Надією Савченко приземлився! pic.twitter.com/WM7OudDOuJ
— Петро Порошенко (@poroshenko) 25 May 2016
Па зьвестках расейскага «Коммерсанта», канчатковая дамоўленасьць аб абмене Надзеі Саўчанкі на Яўгена Ярафеева і Аляксандра Аляксандрава была дасягнута падчас учорашніх начных тэлефонных перамоваў у «нармандзкім фармаце», у якіх бралі ўдзел прэзыдэнты Расеі, Украіны і Францыі і канцлер Нямеччыны. Як паведамляе ТАСС, указ аб памілаваньні Саўчанкі падпісаў Уладзімер Пуцін. Пра памілаваньне Саўчанкі, па словах прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, прасілі сваякі загінулых супрацоўнікаў ВГТРК.
Самалёт, у якім верагодна знаходзяцца Ярафееў і Аляксандраў, прызямліўся ва «Ўнукава» пад Масквой, што пацьвердзіў Пяскоў.
RT показала Александрова и Ерофеева https://t.co/7jdab7GTEV pic.twitter.com/fcq87dm8ja
— Медиазона (@mediazzzona) 25 May 2016