За паўгадзіны 400 бел-чырвона-белых сьцяжкоў. «Альтэрнатыва» віншуе менчукоў

Актывісты міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» правялі ў цэнтры Менску сьвяточную акцыю з нагоды 25-годзьдзя ўступленьня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

На скрыжаваньні вуліцы Няміга з праспэктам Пераможцаў лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан і яшчэ два актывісты арганізацыі раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя сьцяжкі з гербам «Пагоня».

Адзін з удзельнікаў акцыі трымаў плякат з надпісам «Беларусы! Вітаем 25 гадоў нашай Незалежнасьці!».

За паўгадзіны, якія доўжылася акцыя, актывісты пасьпелі раздаць амаль паўтысячы бел-чырвона-белых сьцяжкоў.