Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. Суд пастанавіў вызваліць Зьмітра Паліенку з-пад варты проста ў судовай залі.
Выхад актывіста з жалезнай клеткі прысутныя сустрэлі аплядысмэнтамі і воклічамі «Жыве Беларусь!» Былому вязньню перадалі торт.
Паліенка чакае прысуду: Спадзяюся, выпусьцяць.#Паліенка pic.twitter.com/yxu0nRU2sW
— Радыё Свабода (@svaboda) 12 октября 2016 г.
Свабода першай павіншавала Паліенку з воляй.#Паліенка pic.twitter.com/VibwupEQbM
— Радыё Свабода (@svaboda) 12 октября 2016 г.
Зьміцер Паліенка быў затрыманы пасьля разгону акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка і з таго часу быў за кратамі. Як стала вядома на судзе, які адбываўся 11 кастрычніка, ужо ў пачатку сьледзтва Зьміцер Паліенка прызнаў, што парушаў правілы дарожнага руху, калі браў удзел у акцыі раварыстаў, але не прызнаў сябе вінаватым у нападзе на міліцыянта і нанясеньні яму шкоды. Падчас працяглага сьледзтва сваіх паказаньняў Паліенка не зьмяніў, а на судзе ўвогуле адмовіўся іх даваць. У апошнім слове на працэсе Зьміцер назваў дзейны палітычны рэжым у Беларусі дыктатурай і заявіў, што яго перасьледуюць за палітычную барацьбу з рэжымам. Зьяўленьне ў абвінавачаньні эпізоду пра нібыта распаўсюд ім парнаграфічных матэрыялаў Паліенка палічыў дадатковай помстай яму за палітычную актыўнасьць. Зьміцер заявіў, што ніколі не распаўсюджваў парнаграфіі.
Зьміцер Паліенка пра турму: Страшная не турма, а жыць пры гэтай дыктатуры і маўчаць.#Паліенка pic.twitter.com/anpE2JwMQQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 12 октября 2016 г.
Пасьля выхаду на волю Зьміцер Паліенка падзякаваў усім, хто аказваў яму падтрымку, і заявіў, што будзе абскарджваць прысуд, бо па-ранейшаму ня лічыць сябе вінаватым. Таксама актывіст зьбіраецца абскардзіць пастанову суду аб прымусовым накіраваньні яго на лячэньне ад алькагалізму.
Паліенка пра свае палітычныя погляды: Пасьля Майдану я ад нацболу крочыў у бок анархізму, супроць таталітарнай улады.#Паліенка pic.twitter.com/rItHcb6dxA
— Радыё Свабода (@svaboda) 12 октября 2016 г.
Зьміцер Паліенка на волі: О, пакуль я сядзеў, з%27явіліся новыя грошы. Пакажыце.#Паліенка pic.twitter.com/bKvlEWaHmg
— Радыё Свабода (@svaboda) 12 октября 2016 г.