Навіна пра сьмерць кубінскага лідэра Фідэля Кастра выклікала сьвяткаваньні сярод эмігрантаў з Кубы ў амэрыканскім горадзе Маямі.
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы найбуйнейшага гораду штату Флорыда, скандуючы «Куба si! Кастро no!».
Людзі таксама сыгналамі аўтамабіляў віталі сьмерць кубінскага рэвалюцыянэра і размахвалі нацыянальнымі сьцягамі Кубы.
Найбуйнейшыя акцыі прайшлі ў раёне «Малая Гавана», названым так, бо там жывуць шматлікія эмігранты з Кубы.
Castro is dead and Miami is alive pic.twitter.com/B9sP8UFImI
— Complex News (@Complex_News) November 26, 2016
It%27s starting to really rain now - no one cares on Little Havana pic.twitter.com/UlEzGZBGct
— Vera Bergengruen (@VeraMBergen) November 26, 2016
25 лістапада ва ўзросьце 90 гадоў памёр экс-прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра, які ўзначальваў камуністычную астраўную дзяржаву на працягу амаль паўстагодзьдзя.