У Нямеччыне створаць спэцпадразьдзяленьне для барацьбы з хакерамі

Улады Нямеччыны плянуюць стварыць адмысловы аддзел па барацьбе з хакерамі. Пра гэта паведамляе выданьне Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Падразьдзяленьне будзе займацца абаронай ключавых абʼектаў інфраструктуры краіны, такіх як атамная станцыя або сыстэма водазабесьпячэньня. У выпадку спробаў узлому нямецкія спэцыялісты выведуць замежныя сэрвэры зламысьнікаў з ладу.

У канцы лістапада хакеры атакавалі сэрвэры кампаніі Deutsche Telekom. Кіраўнік Фэдэральнай разьведвальнай службы Нямеччыны Бруна Каль ня выключыў, што небясьпека кібэратакі зыходзіць ад Расеі.