Time назваў Трампа чалавекам году

Амэрыканскі часопіс Time назваў абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа чалавекам 2016 году.

«Гэта вялікі гонар. Гэта шмат значыць. Гэта вельмі важны часопіс, і я меў шчасьце пабываць на яго вокладцы шмат разоў сёлета», – пракамэнтаваў гэты выбар Дональд Трамп.

У апошнія дзесяцігодзьдзі Time традыцыйна прызнаваў тытул чалавека году дзейнаму або абранаму прэзыдэнту ў год прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.