«Малады фронт» вывесіў у цэнтры Менску 25 бела-чырвона-белых сьцягоў да 25-годзьдзя распаду СССР

Your browser doesn’t support HTML5

Актывісты «Маладога фронту» раніцай 8 сьнежня разьвесілі больш за два дзясяткі бела-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

Акцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны распаду СССР, які завяршыў сваё існаваньне Віскулёўскімі пагадненьнямі.

«Мы вывесілі на праспэкце 23 сьцягі, а яшчэ два мая дачка Мара сёньня вывесіць дома. Разам атрымаецца 25 сьцягоў — у гонар 25-годзьдзя распаду СССР. Гэтай акцыяй мы адзначылі 25 гадоў развалу імпэрыі зла. Каб жыхары і госьці сталіцы, едучы па горадзе, натхняліся і радаваліся, гледзячы, як бела-чырвона-белыя сьцягі лунаюць уздоўж праспэкту», — сказаў Зьміцер Дашкевіч Свабодзе.

Зьміцер Дашкевіч

Актывісты вывешвалі сьцягі па абодва бакі праспэкту Незалежнасьці ад Галоўпаштамту і гатэлю «Менск» да будынка КДБ.

Падчас акцыі міліцыянты затрымалі апэратарку «Нашай Нівы» Ірыну Арахоўскую і журналіста «Нашай Нівы» Мікіту Недаверкава..

Свабода вяла жывую трансьляцыю з акцыі ў «Фэйсбуку».