РЭП ужо сабраў больш за 5000 подпісаў за адмену дэкрэту аб дармаедзтве

Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці

Гэтую лічбу сёньня назваў Свабодзе Генадзь Фядыніч — старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. Разам з грамадзкай арганізацыяй «Прававая дапамога насельніцтву» яны ініцыявалі гэтую акцыю.

«За першы дзень было тры тысячы подпісаў, — кажа спадар Фядыніч. — А сёньня па стану на 14 гадзін іх ужо пяць тысяч. І гэта толькі тыя, хто падпісаў электронны зварот. А яшчэ ёсьць і подпісы на аркушах. Так што сьмела можна казаць, што іх больш за пяць тысяч. Лічым пачатак добрым».

Рэгіянальныя актывісты, зь яго слоў, кажуць, што капіююць неабходныя для подпісаў дакумэнты і зьбіраюць подпісы ў людных месцах.