Расейскія СМІ: У дзяржаўнай здрадзе падазраюць траіх, зь іх два афіцэры ФСБ

Будынак ФСБ у Маскве.

Расейскія мэдыі Rambler News Service і Рен-ТВ паведамляюць, што ў Расеі па справе аб «дзяржаўнай здрадзе» падазраванымі зьяўляюцца афіцэр Фэдэральнай службы бясьпекі Сяргей Міхайлаў, кіраўнік аддзелу расьсьледаваньня кампутарных інцыдэнтаў «Лябараторыі Касьперскага» Руслан Стаянаў, а таксама маёр ФСБ Дзмітрый Дакучаеў.

Паведамляецца, што як і Міхайлава, Дакучаева арыштавалі ў сьнежні 2016 году.

ФСБ афіцыйна пакуль ніяк не пракамэнтавала паведамленьні аб арышце Міхайлава і Дакучаева. У «Лябараторыі Касьперскага» пацьвердзілі арышт Стаянова, падкрэсьліўшы, што расьсьледаваньне вядзецца супраць яго як прыватнай асобы, а не супраць кампаніі.

Расейскі тэлеканал «Царьград-ТВ» са спасылкай на свае крыніцы сьцьвярджае, што Міхайлаў быў датычны да дзейнасьці хакерскай групоўкі «Шалтай-Болтай», якая, сряорд іншага публікавала дакумэнты і перапіску высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў.