Гамяльчук будаваў рэзыдэнцыю прэзыдэнта, а пасьля стаў «дармаедам»

Your browser doesn’t support HTML5

Дзьмітры Сабураў з Гомеля атрымаў ліст з падатковай. Па дэкрэце «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» ён мусіць сплаціць 360 рублёў — так званы «падатак на дармаедзтва». У 2015-м годзе ён нідзе ня мог афіцыйна ўладкавацца. Цяпер зьбірае подпісы за адмену прэзыдэнцкага дэкрэту.