Прэм’ер Армэніі адмяніў паездку намесьніка начальніка паліцыі ў Беларусь

Прэм’ер-міністар Армэніі Карэн Карапэт'ян адмяніў камандзіроўку намесьніка начальніка армянскай паліцыі Вардана Егіязар'яна ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленьні на сайце армянскага ўраду. Пра прычыны рашэньне не паведамляецца.

Егіязар'ян павінен быў узяць удзел у сьвяточных захадах, заплянаваных 2-5 сакавіка ў Менску з нагоды 100-годзьдзя міліцыі Беларусі.

Нагадаем, што на пасяджэньні парлямэнту Армэніі 8 лютага, у сувязі з выдачай Менскам Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына, гучалі заклікі выключыць Беларусь з АДКБ, адклікаць амбасадара Армэніі зь Беларусі і прыняць супраць Менску іншыя палітычныя і дыпляматычныя меры.