Рыхтуюцца забіраць абсталяваньне яшчэ з аднаго офісу «Белсату»

Ля офісу «Белсату»

Як паведамілі Свабодзе супрацоўнікі «Белсату», яшчэ да аднаго менскага офісу тэлеканалу падагналі мікрааўтобус, у які, мяркуючы па ўсім, зьбіраюцца пагрузіць рэдакцыйнае абсталяваньне.

Раніцай гэты ж мінівэн быў задзейнічаны на вывазе тэлеапаратуры, кампутараў, нават «заднікаў» з эмблемай «Белсату» зь іншага месца, дзе абсталяваная студыя.

Забралі ўсё: у менскіх офісах тэлеканалу «Белсат» ператрусы. Абнаўляецца

Міліцыя: У «Белсату» ператрусы празь «незаконнае выкарыстаньне таварнага знаку»