Беларусь і ЗША пакуль ня будуць абмяркоўваць вяртаньне амбасадараў

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка заявіў 10 траўня пасьля выступленьня ў Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне (ЗША), што Беларусь і Злучаныя Штаты будуць абмяркоўваць вяртаньне амбасадараў, «але не ў найбліжэйшыя дні», перадае ТАСС.

10 фактаў пра дачыненьні Беларусі і ЗША

Рашэньне пра адкліканьне амбасадара Беларусі ў ЗША і выдварэньне амбасадара ЗША зь Беларусі прымалася «як рэакцыя на санкцыі, уведзеныя ЗША» ў 2008 годзе, кажа Краўчанка:

«Цяпер тут новая адміністрацыя, так што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца. Але не магу сказаць, што мы будзем абмяркоўваць гэта ўжо заўтра, да гэтага мы яшчэ не дайшлі», — заявіў Краўчанка, які 11 траўня мае сустрэцца з супрацоўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, але «не чакае нейкіх прарываў» ад свайго візыту.