Мікола Статкевіч зноў заклікаў на акцыю 3 ліпеня

Мікола Статкевіч

Палітык Мікола Статкевіч разьмясьціў свой чарговы відэазварот на канале ў Youtube.

Ён сказаў, што 3 ліпеня а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пройдзе чарговая акцыя.

«Мы выйдзем, каб абараніць маладых людзей, нашых дзяцей, якіх катуюць ні за што, — сказаў Мікола Статкевіч. — Мы выйдзем у дзень вызваленьня, каб вызваліць сябе, вызваліць свае душы ад здрадніцтва, халуйства, ілжы. Вызвалім сябе, вызвалім краіну».