Аляксея Навальнага асудзілі на 30 сутак

Аляксей Навальны падчас мітынгу 14 траўня ў Маскве

Сіманаўскі суд Масквы асудзіў расейскага палітыка Аляксея Навальнага на 30 сутак.

Пра гэта паведамляе журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь». Навальнага затрымалі ў пад’езьдзе яго дому раніцай 12 чэрвеня перад акцыяй пратэсту ў цэнтры Масквы.

У дзясятках гарадоў Расеі прайшлі масавыя акцыі супраць карупцыі, арганізаваныя прыхільнікамі палітыка Аляксея Навальнага. Паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў як узгодненых, гэтак і несанкцыянаваных мітынгаў. У Маскве, паводле апошніх дадзеных, затрыманыя 700 чалавек, у Санкт-Пецярбургу — каля 400. Паліцыя ўжывала сілу.