Колькасьць ахвяр пажару ў Лёндане ўзрасла да 12

Колькасьць ахвяр пажару ў Лёндане ўзрасла да 12. Улады гораду асьцерагаюцца, што ахвяр будзе яшчэ больш.

Каля дваццаці з амаль сямідзесяці шпіталізаваных пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

24 павярховы жылы дом загарэўся ў Кенсынгтане, на захадзе брытанскай сталіцы. Прычына пажару пакуль невядомая.

З прычыны гэтай трагедыі кансэрватары і юніяністы адклалі перамовы пра стварэньні кааліцыйнага ўраду, ад чаго можа залежаць графік перамоваў аб выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу.