Майк Пэнс: «Няма большай пагрозы для Балтыйскіх дзяржаваў, чым непрадказальная Расея»

Майк Пэнс на сустрэчы ў Таліне з прэзыдэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы, 31 ліпеня 2017

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс сустрэўся сёньня ў Таліне з прэзыдэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы і яшчэ раз запэўніў іх, што ЗША астаюцца вернымі Артыкулу 5 Статуту NATO, які гаворыць аб узаемнай абароне і тым, што напад на аднаго з удзельнікаў альянсу зьяўляецца нападам на ўвесь альянс.

У цэнтры ўвагі перамоваў Пэнса ў Таліне былі пытаньні супрацоўніцтва ў сфэры абароны. Пэнс заявіў, што ЗША не зьбіраюцца мяняць свае зьнешнепалітычныя прыярытэты на фоне дзеяньняў Масквы. Паводле словаў віцэ-прэзыдэнта, ЗША адпрэчваюць «любыя спробы выкарыстаць сілу, пагрозы і запалохваньне краінаў Балтыі».

Your browser doesn’t support HTML5

Майк Пэнс: Няма большай небясьпекі для Балтыйскіх дзяржаваў, чым Расея (відэа)

На перамовах з прэм’ер-міністрам Эстоніі Юры Патасам Пэнс абмеркаваў магчымасьць разьмяшчэньня ў краіне на пастаяннай аснове амэрыканскіх сыстэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot. Мабільныя ўстаноўкі Patriot наземнага базіравання прызначаныя для перахопу ракет і ваенных самалётаў. Пра тое, калі канкрэтна гэтыя сыстэмы паступяць у Эстонію, пакуль не паведамляецца.