Пуцін можа прыехаць у Беларусь на вучэньні, — Пяскоў

Уладзімір Пуцін на вучэньнях «Захад-2013» у Беларусі

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў сказаў журналістам пра магчымы прыезд Уладзіміра Пуціна на вучэньні «Захад-2017», якія сёньня пачаліся ў Беларусі.

«Мы не выключаем, што прэзыдэнт можа прыняць удзел, наведаць адзін з кампанэнтаў гэтых вучэньняў», — цытуе Пяскова агенцтва ТАСС.

Пяскоў таксама адказаў на крытыку, што вучэньні недастаткова адкрытыя. «Наўрад ці нейкія папрокі прымальныя. Мінабароны Расеі заўсёды захоўвае ў ходзе вучэньняў максымальна магчымы ўзровень транспарэнтнасьці. Мы лічым абсалютна правакацыйнай хвалю нагнятаньня жарсьцяў вакол гэтых вучэньняў. Гэта звычайная практыка, гэта права любой краіны — правядзеньне такіх вучэньняў. Усе робіцца ў строгай адпаведнасьці з міжнародным правам і адпаведнымі правіламі», — сказаў ён.

Што варта ведаць пра вучэньні «Захад-2017»