Расейская дэлегацыя ў ААН не пажадала слухаць пра пагрозу вучэньняў «Захад-2017» і пакінула залю

Даля Грыбаўскайце

Расейская дэлегацыя пакінула залю Генэральнай асамблеі ААН перад выступам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая адзначыла, што ў ходзе расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» адпрацоўваюцца сцэнары нападу на суседнія краіны.

Да таго, як літоўскі лідэр паднялася на трыбуну, з залі выйшлі першы намесьнік пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Пётр Ільлічоў і старшыня камітэту Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі.

Як інфармуюць у прэс-службе Прэзыдэнта Літвы, напярэдадні Даля Грыбаўскайце паведаміла Генэральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу аб пагрозах сусьветнай супольнасьці, выкліканых «вучэньнямі агрэсіўнага характару» «Захад-2017», якія праходзяць у Беларусі і Расеі.