Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з новымі нападкамі на адрас Паўночнай Карэі. Абвінавачваньні зь яго боку прагучалі ў адказ на суботнюю прамову ў ААН міністра замежных справаў КНДР Лі Ён Хо.
Лі Ён Хо абазваў Трампа псыхічна ненармальным чалавекам, якія пакутуе на манію велічы і стаў на самагубчы шлях.
Прэзыдэнт ЗША адказаў на гэта, што Лі Ён Хо і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын «доўга не працягнуць», калі працягнуць выступаць у тым жа духу.
Just heard Foreign Minister of North Korea speak at U.N. If he echoes thoughts of Little Rocket Man, they won%27t be around much longer!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 24 września 2017
«Толькі што пачуў выступ міністра замежных спраў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён паўтарае думкі маленькага ракетчыка, яны доўга не працягнуць!» — напісаў Дональд Трамп у «Твітэры».