Страляніна ў цэнтры Лас-Вэгасу. Новыя падрабязнасьці і відэа

Паліцыя Лас-Вэгасу паведамляе аб страляніне ля гатэлю Mandalay Bay ў самым цэнтры гораду. У афіцыйным твітэры паліцыя просіць людзей трымацца далей паўднёвага канца вуліцы Лас-Вэгас-стрып.

На дадзены момант афіцыйна паведамляецца пра двух загінулых і 24 параненых.

Паліцыя лічыць, што нападнік быў адзін. Падазраваны нэўтралізаваны, але расьсьледаваньне працягваецца.

Страляніна пачалася на фэстывалі Route 91. На відэа захаваны момант, калі было чуваць першыя стрэлы.

Карыстальнік твітэру апублікаваў відэа, зьнятае з акна гатэля непадалёк ад Mandalay Bay. Паводле яго слоў, за акном чуваць стрэлы.

Апублікавана відэа таго, як людзі ўцякаюць зь месца здарэньня.

Людзі барыкадуюцца і ў іншых будынках у цэнтры гораду, баючыся чарговага нападу. Гэта фота твітнулі з клюбу Laugh Factory.

Мясцовы аэрапорт паведамляе, што некаторыя рэйсы былі перапраўленыя ў іншыя месцы з прычыны «паліцэйскага інцыдэнту».