Парлямэнт Малдовы хоча абмежаваць прарасейскага прэзыдэнта ва ўпраўленьні арміяй

Дэмакратычная партыя Малдовы, якая кантралюе парлямэнт, хоча абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны як галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у чацьвер праекце рашэньня.

Згодна з дакумэнтам, рашэньне аб «удзеле падразьдзяленьняў Нацыянальнай арміі ў сумесных вайсковых вучэньнях за межамі краіны будзе прымаць урад, а не галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі».

У пачатку верасьня прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон забараніў вайскоўцам удзельнічаць у вучэньнях за мяжой без яго пісьмовай згоды. Адпаведны загад ён падпісаў пасьля таго, як урад насуперак яго забароне адправіў 57 малдаўскіх вайскоўцаў на вучэньнях NATO ва Ўкраіне.