Дэпутаты Бельска-Падляскага абараняюць імя Браніслава Тарашкевіча

Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску

Гарадзкая рада Бельска на Падляшшы прагаласавала за тое, каб у горадзе захаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча.

За захаваньне назвы прагаласавалі 12 дэпутатаў, адзін выступіў супраць, шасьцёра ўстрымаліся ад галасаваньня, паведаміў у сваім Фэйсбуку дэпутат Тамаш Суліма.

Паводле закону аб дэкамунізацыі назваў публічных аб’ектаў у Польшчы, улады хочуць зьмяніць назву вуліцы ў Бельску-Падляскім, якая носіць імя Браніслава Тарашкевіча, ды скасаваць імя Тарашкевіча як патрона бельскага ліцэя, у якім вядзецца навучаньне беларускай мовы.

У польскіх дэкамунізатараў нясьпелае бачаньне гісторыі, — гісторык Латышонак

Канчатковае рашэньне аб дэкамунізацыі імя Браніслава Тарашкевіча мае прыняць падляскі ваявода.

Ці сымбалізуе тарашкевіца камунізм?