Побач з аварыйным мостам цераз Прыпяць узьвялі пантонную пераправу

Пераправа была завершаная пад паўдня 10 сьнежня, паведамляецца на сайце МНС.

Пантонны мост даўжынёй 140 мэтраў рабілі спэцыялісты Міністэрства абароны і работнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Парадак праезду аўтатранспарту і руху грамадзян маюць вызначыць супрацоўнікі ДАІ.

На мосьце цераз Прыпяць 7 сьнежня была выяўлена вэртыкальная прасадка. Па ім сьпярша забаналілі рух аўтатранспарту, а пасьля і пешаходаў.

Мост у Чэрнічах зьвязвае зарэчную зону Жыткавіцкага раёну, у тым ліку Тураў, а таксама Століншчыну, з цэнтральнай Беларусьсю. Суседнія масты вельмі далёка: уніз па цячэньні Прыпяці — у Мазыры, уверх — ажно ў Пінску. Калі ехаць па іх у абʼезд, дарога павялічыцца больш як на 250 км.