Вайцюшкевіч прадставіў новую «Калядку» на словы Някляева. ВІДЭА

Зьміцер Вайцюшкевіч

Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў новую песню «Калядка» на словы Ўладзімера Някляева.

«Гэта такі трохі шалёны экспэрымэнт — спроба зрабіць песьню, якая можа гучаць на сучасных масавых сьвятах у горадзе. Сёньня вельмі мала танцавальных кампазыцый на беларускай мове. І калі для моладзевай публікі якасныя рэчы робіць Shuma, для дарослай і неэстэцкай аўдыторыі амаль нічога няма», — расказаў Зьміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч «Калядка»:

Сьвяточны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «На Каляды» пройдзе 7 студзеня ў Менску, у Палацы культуры на вуліцы Уральскай, 3. Музыка выканае свае песьні з розных альбомаў.

Сямейнае відэазапрашэньне ад Вайцюшкевічаў:

Аўтар фота Ганна-Марыя Белецка

​Папулярны калядны кліп Зьмітра Вайцюшкевіча 2014 году: