Трамп выступаў з дакладам Кангрэсу. УЖЫВУЮ

У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палатаў Кангрэсу са штогадовым зваротам.

У звароце Трамп, як мяркуецца, падкрэсьліць ўпэўнены рост эканомікі і закліча выпрацаваць двухпартыйнае рашэньне па іміграцыі.

Трамп выступіць са зваротам праз год пасьля ўступленьня на пасаду і праз прыблізна тыдзень пасьля таго, як фэдэральны ўрад часткова прапыніў працу з-за рознагалосьсяў паміж партыямі вакол бюджэту і лёсаў мільёнаў імігрантаў, нелегальна прывезеных у ЗША ў дзіцячым узросьце.