Трамп назваў «амэрыканскай ганьбай» расьсьледаваньне пра сувязі яго каманды з Расеяй

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў «амэрыканскай ганьбай» расьсьледаваньне Міністэрства юстыцыі і ФБР абвінавачваньняў яго каманды ў сувязях з Расеяй.

«Расейскае паляваньне на ведзьмаў працягваецца. Не было ні змовы, ні перашкодаў расьсьледаваньню. Гэта амэрыканская ганьба!», — напісаў Трамп ў твітэры.

Ён лічыць, што рассакрэчаны мэмарандум пра ФБР «цалкам рэабілітуе» Трампа».

2 лютага ў ЗША апублікавалі рассакрэчаны мэмарандум, падрыхтаваны заканадаўцамі-рэспубліканцамі. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца пра нібыта незаконны запыт ФБР на праслухоўваньне ў 2016 годзе размоў сябра перадвыбарчага штабу Дональда Трампа, абранага пасьля прэзыдэнтам ЗША.

У аснову дакумэнту легла інфармацыя з так званага дасье на Трампа, якое, як сьцьвярджаецца, рабілася на замову перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Дэмакраты раней заявілі, што мэтай дакумэнта зьяўляецца дыскрэдытацыя расьсьледаваньня умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША і магчымай змове штабу Трампа з Крамлём. Яны сьцьвярджаюць, што рэспубліканцы адрэдагавалі гэтую службовую запіску.

У ФБР заявілі, што дакумэнт «недакладна адлюстроўвае падзеі і можа прывесьці да раскрыцьця важных разьведвальных дадзеных і мэтадаў іх збору».

Сам Дональд Трамп абвінаваціў Міністэрства юстыцыі ЗША і ФБР у палітызацыі расследаванняў. На думку прэзідэнта, у ходзе разглядаў яны аддаюць перавагу дэмакратам у шкоду рэспубліканцам. Адміністрацыя Трампа дала згоду на публікацыю мемарандума.

Масква адмаўляе ўмяшанне ва ўнутраную палітыку Злучаных Штатаў. Дональд Трамп называе расследаванне пра сувязі з Расеяй «паляваннем на ведзьмаў».