У Салігорску разьвіталіся з загінулымі шахтарамі 

12 сакавіка ў Салігорску прайшла цырымонія разьвітаньня з загінулымі шахтарамі Максімам Івановым і Дзьмітрыем Вальковым.

Машыніст горных вымальных машынаў і горнарабочы вычышчальнага забою прадпрыемства «Беларуськалій» загінулі ўвечары 9 сакавіка на падземным горным участку 3-га рудакіраваньня, калі адбылося абвальваньне пароды.

45-гадовы Іваноў і 33-гадовы Валькоў трапілі пад завалы, выратаваць іх не ўдалося. Пахаваюць шахтараў 13 сакавіка.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачало крымінальную справу аб парушэньні правілаў бясьпекі горных працаў, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць двух чалавек.