ТБМ арганізуе вечарыну памяці Барыса Кіта, якому сёньня было б 108 

Барыс Кіт у апошнія месяцы жыцьця

Сёньня споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту — беларускаму асьветніку і амэрыканскаму навукоўцу, аднаму з распрацоўнікаў ракетнага паліва для амэрыканскай касьмічнай праграмы. Ён памёр сёлета 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне, пахаваны на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне​.

11 красавіка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на сустрэчу, прысьвечаную слыннаму беларусу. Удзел у імпрэзе возьмуць пісьменьніца Лідзія Савік, гісторык і дасьледчыца Натальля Гардзіенка і журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі, які шмат пісаў пра Барыса Кіта.

Вечарына адбудзецца на сядзібе ТБМ, пачатак а 18.45 (Менск, вул. Румянцава, 13).

Памёр самы стары беларус сьвету, асьветнік і навуковец Барыс Кіт

Барыса Кіта пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам

Барыс Кіт і Тамара Казевіч. Гісторыя каханьня

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбургу. Пасьля заканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіяў.

У часе Другой сусьветнай вайны цярпеў ад перасьледу савецкіх і нацысцкіх уладаў. Эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе ў праграме астранаўтыкі. Пасьля выхаду ў адстаўку пераехаў у Нямеччыну — вучыць матэматыцы амэрыканскіх салдат.