У Беларусі патаньнела паліва. Упершыню за 6 год

Ілюстрацыйнае фота

14 красавіка зьмяніліся кошты на паліва ў Беларусі. Дызэльнае паліва патаньнела на 1 капейку. Бэнзін усім марак падаражэў на 1 капейку.

Цяпер паліва ў Беларусі мае наступныя кошты. Аі-92-К5-Евро — 1 рубель 27 капеек, АІ-95-К5-Евро — 1 рубель 35 капеек, АІ-98-К5-Евро — 1 рубель 56 капеек, ДП — 1 рубель 36 капеек.

Гэта сёмае ад пачатку года падаражаньне аўтамабільнае паліва. Што раз было павелічэньне на 1 капейку. За гэты час кошты павялічыліся ў сярэднім на 9%.

Як тлумачылі ў «Белнафтахіме», у Беларусі распрацаваны новы мэханізм зьмяненьня цэнаў. У залежнасьці ад сытуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасьць карэкціроўкі цэнаў на нафтапрадукты як у бок павелічэньня, так і зьніжэньня. Пры гэтым заплянаваны паступовы выхад на ўзровень коштаў, суадносным расейскім.

Пры гэтым яшчэ ні разу не было карэкціроўкі ў бок зьмяншэньня коштаў на паліва. Згодна з архівам коштаў на паліва на сайце «Беларуснафты», ад красавіка 2012 года ніводны від паліва ў Беларусі не таньнеў.