Інцыдэнт адбыўся ў вышэйшай школе ў горадзе Санта Фэ, прыкладна за 65 кілямэтраў ад Х'юстану, сталіцы Тэхасу. Як паведамляе BBC, невядомы адкрыў страляніну падчас заняткаў.
We are assisting @SantaFeISD with a multiple-casualty incident at Santa Fe High School. This is no longer an active shooting situation and the injured are being treated. #hounews pic.twitter.com/m7Wuauk9jk
— HCSOTexas (@HCSOTexas) 18 мая 2018 г.
Нападнік затрыманы, датычнасьць другога падазраванага да інцыдэнту правяраецца, яго дапытваюць паліцэйскія, напісаў у твітэры шэрыф акругі Гарыс Эд Гансалес.
UPDATE: At least 8 students dead ad more injured in Friday morning mass shooting, according to sources. https://t.co/12F3qpaEhY #KHOU11 pic.twitter.com/ZzkjRor3jC
— KHOU 11 News Houston (@KHOU) 18 мая 2018 г.
Паводле афіцыйнай інфармацыі на дадзены момант, загінула ад 8 да 10 чалавек. Ёсьць параненыя.
Таксама паведамляецца, што адзін са стралкоў дакладна быў вучнем гэтай школы. Па словах відавочцаў, стралок зайшоў у клясу мастацтва і адкрыў страляніну са зброі, падобнай на драбавік.
#BREAKING Texas high school shooter was student: sheriff
— AFP news agency (@AFP) 18 мая 2018 г.
Пра здарэньне паведамілі прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу. «Першыя паведамленні [з Тэхасу] выглядаюць дрэнна. Божа, блаславі нас усіх!», — напісаў Трамп ў твітэры.
Свае спачуваньні сем'ям загінулых выказаў віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс.