Мітынг супраць рэстарацыі ў Курапатах. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Пасьля малебну ўдзельнікі рушылі да абноўленага «Бульбаш-холу», дзе мелася запрацаваць рэстарацыя «Паедзем, паядзім»

Акцыя пачалася аб 11-й гадзіне. Актывісты сабраліся каля Крыжа пакутаў

Актывісты сталі перад уваходам у рэстарацыю з плястыкавымі талерачкамі з намаляванымі на іх мішэнямі, а таксама раздрукоўкамі з інфармацыяй пра Курапаты

Адзін з арганізатараў супраціву Павал Севярынец (зьлева) заявіў, што ў выпадку адкрыцьця рэстарацыі актывісты неадкладна распачнуць кампанію інфармаваньня наведнікаў пра тое, што тут адбывалася ў 1930-х гадах

Ніна Багінская

Актывіст Зьміцер Дашкевіч