Беларусь і Кітай уводзяць бязьвізавы рэжым

Міжурадавае пагадненьне пра ўзаемны бязьвізавы рэжым падпісана сёньня ў кітайскім горадзе Ціндао.

Пагадненьне заключанае па выніках перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнка і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіня, - перадае агенцтва БЕЛТА.

Подпіс пад дакумэнтам зь беларускага боку паставіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.