Лукашэнку запрасілі на адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе

Адкрыцьцё чэмпіянату сьвету адбудзецца на маскоўскім стадыёне Лужнікі (на фота)

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка атрымаў запрашэньне на матч адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, які пройдзе 14 чэрвеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

«Запрашэньне на адкрыцьцё чэмпіянату ёсьць, але пакуль дакладна ня можам сказаць, ці паляціць ён на адкрыцьцё турніру або на сам чэмпіянат. У бліжэйшы час дакладна будзе вядома», — паведамілі сайту Tribuna.com у прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Запрацаваў беларуска-расейскі «спартовы бязьвіз». Што гэта такое

Чэмпіянат сьвету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі. У першай гульні турніру сустрэнуцца зборныя Расеі і Саудаўскай Арабіі.

Крэмль — «вялікі гопнік». Украінскі мастак перарабіў лога футбольнага чэмпіянату сьвету