Коля Лукашэнка перад публікай зайграў на раялі «Вяртаньне да спадчыны»

Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі на фэсьце «Александрыя зьбірае сяброў»

На радзіме Аляксандра Лукашэнкі адбыўся чарговы фэстываль «Александрыя зьбірае сяброў».

У рамках праграмы на фэстывалі паказалі музычна-тэатралізаванае прадстаўленьне «Малая радзіма» з удзелам малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, піша БелТА.

Мікалай Лукашэнка сыграў на фартэпіяна «Вяртаньне да спадчыны» кампазытара Валерыя Іванова.

Як паведамляецца, разам зь ім кампазыцыю выконвалі яго выкладчыца Алена Асташкіна-Мысьліўчык, цымбалістка Вера Шацько і баяніст Аляксандр Шувалаў.