Стывэн Сыгал стаў прадстаўніком МЗС Расеі па расейска-амэрыканскіх гуманітарных сувязях

Аляксадар Лукашэнка і Стывэн Сыгал

Амэрыканскі актор з расейскім пашпартам Стывэн Сыгал прызначаны адмысловым прадстаўніком МЗС РФ па расейска-амэрыканскіх гуманітарны сувязях.

Актор, прадусар, сцэнарыст, кінарэжысэр, музыка і майстар баявых мастацтваў Сыгал неаднаразова заяўляў, што мае расейскія, беларускія і бурацкай карані.

«Стывэн Сыгал прызначаны адмысловым прадстаўніком МЗС Расеі па пытаньнях расейска-амэрыканскіх гуманітарных сувязяў, — гаворыцца паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйнай старонцы расейскага дыпляматычнага ведамства ў Facebook. — Задача — спрыяньне далейшаму разьвіцьцю расейска-амэрыканскіх адносін у гуманітарнай сфэры, уключаючы ўзаемадзеяньне ў сфэры культуры, мастацтва, грамадзкіх і моладзевых абменаў і гэтак далей».

Гаворка ідзе пра грамадзка-палітычную пасаду, якая не прадугледжвае грашовай узнагароды.

«Той самы выпадак, калі народная дыпляматыя сустракаецца з дыпляматыяй традыцыйнай, — адзначылі ў МЗС. — У міжнароднай практыцы можна правесьці паралелі з функцыямі амбасадараў добрай волі ААН».

Стывэн Сыгал, які нарадзіўся ў ЗША, атрымаў расейскае грамадзянства з рук прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна ў лістападзе 2016 году. За некалькі месяцаў да гэтага ў яго адбылася нефармальная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Тады Стывэну Сыгалу паказалі поле з буракамі, морквай і капустай і там жа далі іх паспытаць. Стывен Сыгал паназіраў, як капаюць бульбу і зьбіраюць бахчавыя.

Лукашэнка сустрэўся з амэрыканскім акторам Стывэнам Сыгалам

Сыгал часта наведвае Расею, але не жыве там пастаянна. Апроч расейскага Сыгал мае грамадзянства ЗША і Сэрбіі.